Як адзначае выданне, на выходных пасты са згадваннем імя мядзведзіка з кніг англійскага пісьменніка Алана Мілна «падвергліся цэнзуры» з боку адміністрацыі сацыяльнай сеткі.

Пры спробе размясціць паведамленні з імем Віня-Пыха на экране з'яўлялася фраза «нелегальны кантэнт», хоць некаторым карыстальнікам атрымоўвалася абыйсці гэтую забарону. Акрамя таго, некалькі GIF-малюнкаў з Віня-Пыхам выдалілі з кітайскага сэрвісу абмену паведамленнямі WeChat.

Прадстаўнікі Sina Weibo не каментуюць гэтую інфармацыю. Афіцыйна ўлады Кітая таксама не паведамлялі аб новых мерах рэгулявання ў інтэрнэце. Назіральнікі, апытаныя выданнем, мяркуюць, што забарона на згадванне Віня-Пыха звязана з тым, што раней карыстальнікі часта параўноўвалі гэтага персанажа с кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?