Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

Былы старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка, які прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару і замаху на атрыманне хабару, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім абласным судзе.

У экс-мэра канфіскуюць усю маёмасць. Яго пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама якія прадстаўляюць права ў межах сваёй кампетэнцыі аддаваць распараджэнні або загады і прымаць рашэнні адносна асоб, не падпарадкаваных яму па службе, тэрмінам на 5 гадоў.

Іншыя два фігуранты справы прызнаныя вінаватымі ў падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі кожнаму з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

У Бабруйску судзяць былога мэра, які атрымаў $20 тысяч, прадаючы пасады за хабары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0