Стан музыкі, як сцвярджаюць медыкі, здавальняючы. Заўтра ён па гастрольным плане збіраецца выступіць у Кіеве.

Калі гаварыць медыцынскімі тэрмінамі, мезаданіт — гэта запаленне лімфатычных вузлоў брыжэйкі кішачніка, якое суправаджаецца інтаксікацыйным сіндромам і адчуваннямі ў вобласці жывата.

Але чым маглі быць выкліканыя рэзкія болі ў жываце музыкі?

Пра гэта па просьбе «НН» паразважаў сталічны анестэзіёлаг Андрэй Вітушка: «Мезаданіт з’яўляецца ўскладненнем вірусна-кішачнай інфекцыі ці любой іншай. На яе фоне мікробы прарываюцца і назапашваюцца ў лімфатычных вузлах. Вузлы паступова павялічваюцца, што выклікае дыскамфорт: у чалавека пачынае балець жывот.

Нельга нешта з’есці і адчуць падобныя недамаганні праз некалькі гадзін. Звычайна такая сітуацыя здараецца ўжо пасля перанесенай інфекцыі, атручвання. Хутчэй за ўсё, так і было з Дэйвам. І тое, што ён трапіў у бальніцу на тэрыторыі Беларусі, — простая выпадковасць, так атрымалася па часе. Але гэта магло адбыцца і ў Кіеве заўтра ці недзе яшчэ».

Чытайце таксама: Саліст Depeche Mode выпісаны з бальніцы ў Мінску: дыягназ — мезаданіт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?