Tomohiro Ohsumi / Bloomberg
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Грузіі, паабяцаў аднавіць суверэнітэт над усёй тэрыторыяй Данбаса, нягледзячы на агучаную сёння заяву аб стварэнні непадкантрольнымі Кіеву ўладамі ДНР новай дзяржавы пад назвай Маларосія.
Па словах Парашэнкі, пра якія паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Twitter прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цеголка, Маларосію напаткае той жа лёс, што і забыты ўжо праект стварэння Наваросіі.