Кампаніі LG Innotek і Clearwin аб'ядналіся, каб вырашыць гэтую праблему, і стварылі прыладу, якая зможа знішчыць амаль усе мікробы на парэнчах эскалатараў.

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што гэта першы прадукт такога кшталту ў свеце. Ён працуе па прынцыпе ультрафіялетавага бактэрыцыднага апраменьвання (UVGI). Прылада блакуе любыя крыніцы распаўсюджвання інфекцыі, цалкам руйнуючы ДНК мікробаў.

Прылада самастойна ператварае энергію руху парэнчаў у электраэнергію, такім чынам забяспечваючы сабе бесперабойную працу. Лямпа, якая ўвесь час дэзынфікуе парэнчы падчас руху эскалатара, абсалютна бяспечная для чалавека. Тэрмін яе службы — прыблізна 10 000 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0