Aled Llywelyn / Alamy / Vida Press

Расспажыўнагляд праверыць уплыў спінераў (кампактны трэнажор для пальцаў) на здароўе дзяцей, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Прычынай праверкі стала высокая папулярнасць гэтых цацак сярод дзяцей, што выклікала «трывогу бацькоўскай і выкладчыцкай супольнасці». Да праверкі плануюць прыцягнуць навукова-даследчыя арганізацыі ў сферы аховы дзіцячага здароўя.

Акрамя таго, ведамства выпусціла рэкамендацыі для бацькоў, якія плануюць набыць спінер сваім дзецям.

У прыватнасці Расспажыўнагляд звяртае ўвагу на якасць матэрыялу, з якога выраблена цацка, і рэкамендуе не набываць кампактны трэнажор з рук. Акрамя гэтага, ведамства просіць бацькоў дашкольнікаў, каб гульні са спінерамі, абсталяванымі элементамі, якія свецяцца альбо «гадзіннікавымі» батарэйкамі, праходзілі толькі пад кантролем дарослых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру