Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Даследаванне аб новай тэхналогіі вырабу тканіны для адзення апублікавана ў выданні Advanced Materials Technologies. «Разумная» тканіна складаецца з пласта крэмнія, размешчанага паміж двума пластамі серабрыстай тканіны, якая праводзіць электрычны ток. Праводнасць крэмнія значна менш за тую, якую мае тканіна, і такі «сэндвіч» ўтварае ёміставы датчык. Гэты датчык рэгіструе рух, улоўліваючы змены ў здольнасці ўтрымліваць зарад электрычнага поля паміж двума электродамі. Пры расцяжэнні тканіны крамянёвы пласт становіцца танчэйшым, а пласты тканіны збліжаюцца.

Па словах навукоўцаў, з такой тканіны можна вырабляць спартыўную вопратку і вопратку для сачэння за пацыентамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0