У Клецкім раёне жанчына сканала па дарозе ў краму.

У ходзе расследавання стала вядома, што напярэдадні старыя атрымалі пенсію і тут жа вырашылі гэтую справу адзначыць. Пенсіянерка пайшла ў краму за алкаголем, але дадому вярнулася толькі на наступны дзень. Не дачакаўшыся жонкі, муж сам адправіўся ў краму, дзе купіў пару літраў віна, якія пасля сам і выпіў. Да моманту прыходу жонкі ён быў моцна п'яны. Муж і жонка пасварыліся і, як мяркуецца, у момант скандалу мужчына схапіў нож і нанёс ім некалькі удараў па жонцы. Пасля чаго, як вынікае з паказанняў, сварка скончылася, а пенсіянерка пайшла адпачываць, паведамляе sb.by.

На наступны дзень пенсіянеры вырашылі прымірыцца, і жанчына зноў адправілася па алкаголь. Толькі па дарозе ёй стала дрэнна, і яна памерла. Як мяркуецца, прычынай смерці сталі цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія жанчына атрымала напярэдадні. Больш дакладную карціну злачынства дапамогуць высветліць вынікі экспертызы.

Па факце заведзеная крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?