Стваральнікі праекта «#ButtonSOS», які стаў нядаўна адным з пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі», сцвярджаюць, што іх распрацоўка здольная вырашыць праблему.

Пры націсканні кнопкі, выведзенай на экран блакавання смартфона, праграма разашле вашыя геаграфічныя каардынаты і падрыхтаванае загадзя кароткае паведамленне з просьбай аб дапамозе ўсім абраным кантактам, навакольным карыстальнікам прыкладання ў радыусе аднаго кіламетра і службам выратавання ў 3 этапы. Працэс пачнецца з пяцісекунднай вібрацыі тэлефона. Калі кнопка была націснутая выпадкова, у вас будзе час адмяніць адпраўку сігналу. На нулявой секундзе запыт будзе разасланы па спісе давераных кантактаў. Праз 4 секунды вашы каардынаты і кароткае паведамленне, што падрыхтавана загадзя, будуць дасланыя ўсім карыстальнікам дадатку, якія знаходзяцца ў радыусе 1 кіламетра. Яшчэ праз 3 секунды аўтаматычна запусціцца званок у экстраную службу. 

«Мы сыходзілі з таго, што кнопкай SOS трэба скарыстацца хутка, яна павінна быць зручнай. Таму мы прааналізавалі карыстальніцкі вопыт і дадалі кнопку прама на экран блакавання мабільнага тэлефона», — тлумачыць аўтар праекту Сяргей Косік.

«#ButtonSOS» можа стаць дапаможнікам і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У тым выпадку, калі неабходна дапамагчы вазочніку з перасоўваннем у бар'ерным асяроддзі або неадкладна аказаць медыцынскую дапамогу, адно націсканне кнопкі — і блізкія ці звычайны мінак ужо спяшаюцца да яго.

У планах распрацоўшчыкаў — увядзенне новае функцыі: магчымасці адпраўкі паведамлення аб дапамозе не толькі карыстальнікам «#ButtonSOS», але і тым, у каго «трывожная кнопка» яшчэ не ўсталявана.

Спампаваць дадатак для Android можна тут.

Таксама ўсталюйце дадатак Нашае Нівы, каб быць заўсёды ў цэнтры падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?