Уладальнік аўтамабіля, 58-гадовы Дэйв Кларк (ЗША) спачатку заяўляў, што аварыя адбылася пасля таго, як ён актываваў аўтапілот. Пасля гэтага Tesla 2016 года выпуску рэзка паскорылася, з'ехала з дарогі ў балота і перакулілася. У гэты момант у машыне знаходзіўся сам Кларк і чацвёра пасажыраў. Усе яны атрымалі лёгкія траўмы.

Прадстаўнікі Tesla паведамілі, што не высветлілі, ці была ў момант аварыі актываваная функцыя аўтапілота транспартнага сродку:

«Няма падставаў меркаваць, што аўтапілот, які зніжае аварыйнасць на 40%, працаваў з непаладкамі».

Пазней кіраўнік Tesla Ілан Маск апублікаваў у сваім твітары ліст кіроўцы, у якім той удакладняе, што не абвінавачвае функцыю аўтапілота або кампанію ў тым, што здарылася ДТЗ:

«Наколькі я памятаю, я выкарыстаў сістэму аўтапілота, але пазней адключыў яе, націснуўшы на педаль газу. Затым убачыў рэзкі паварот налева, да якога я імчаўся. Я ўпэўнены, што пачаў уваходзіць у паварот, аднак затым адчуў, што машына сышла з дарогі і мы пачалі ехаць па жвіры. У мяне было адчуванне, што я страціў кіраванне аўтамабілем. Наступнае, што я памятаю - высокая трава, якая б'е па лабавым шкле, і мы едзем пад вуглом у канаву. А пасля машына перавярнулася на правы бок, і мы апынуліся дагары нагамі».

Магчыма, менавіта з-за інцыдэнту да канца гандлёвай сесіі акцыі кампаніі згубілі 2,5% і сталі каштаваць $319,57. Нягледзячы на гэта, назіраецца агульная тэндэнцыя да росту каштоўных папер Tesla. Так, сёлета акцыі выраслі на 49% праз чаканы выпуск Tesla Model 3. 

Чытайце таксама: Ілан Маск паказаў першую Tesla Model 3

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру