Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на дэбатах з лідарам руху «Новароссіі» Ігарам Стралковым-Гіркіным задасць яму пытанне, хто збіў малайзійскі «Боінг» пад Данецкам.

«Вы там былі, вы сапраўды ведаеце, хто яго збіў. Чаму вы тры гады маўчыце, слухаеце хлуслівую прапаганду аб ўкраінскім знішчальніку, ізраільскай ракеце, бомбе ЦРУ і нясвежых трупах? Скажыце праўду проста цяпер, на гэтых дэбатах. Хто збіў «Боінг»? — задаў пытанне Навальны ў роліку, апублікаваным перад дэбатамі.

Акрамя вайны на ўсходзе Украіны, двума іншымі тэмамі дэбатаў стануць карупцыя і адносіны Расіі з Захадам.

Дэбаты Навальнага і Стралкова пройдуць 20 ліпеня. Яны пачнуцца а 20:00. Паглядзець іх можна будзе на канале «Навальный Live» і на канале прыхільнікаў Стралкова «Рой ТВ». Навальны таксама паведаміў, што трансляцыю збіраюцца зладзіць Reuters і тэлеканал «Дождь».

Вядучым дэбатаў стане Міхаіл Зыгар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру