У Мінску ў 2016 годзе 63 чалавекі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад службы ў войску, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, перадае interfax.by. 

«За ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу ў 2016 годзе да крымінальнай адказнасці па арт.435 КК прыцягнута 63 асобы», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле інфармацыі Генпракуратуры, да асоб, якія не з'явіліся ў ваенны камісарыят, былі ўжытыя розныя абмежавальныя-папераджальныя меры па іх вышуку і прывадзе ў ваенныя камісарыяты. Акрамя таго, часова абмяжоўвалася іх права на выезд з Беларусі.

«Падчас гэтай праверкі пракуратурай Фрунзенскага раёна Мінска ў дачыненні да двух прызыўнікоў, якія ўхіліліся ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, распачатыя дзве крымінальныя справы, якія па выніках папярэдняга расследавання накіраваныя для разгляду ў суд», — падсумавалі ў Генеральнай пракуратуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру