Міліцыя паведамляе: разглядаецца ўсё больш спраў, звязаных з абразамі праз смс ці інтэрнэт.

Адным з кур'ёзных выпадкаў было напісанне заявы свякрухай на сваю нявестку, якая ў смс-перапісцы з гарачкі нецэнзурна выказалася ў адрас маці свайго мужа. Жанчыну, якая абразіла свякруху, прыцягнулі да адказнасці.

Як распавёў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска палкоўнік міліцыі Аляксандр Прахарэнка, у апошні час досыць часта грамадзяне сталі звяртацца з просьбай прыцягнуць да адказнасці асоб, якія размяшчаюць на старонках пацярпелых абразлівыя словы або распаўсюджваюць у сеціве паклёпніцкія звесткі.

Так, 35-гадовы мінчанін быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і заплаціў штраф 230 рублёў за абразлівыя словы ў адрас 20-гадовай дзяўчыны. На асабістай старонцы пацярпелай у сацыяльнай сетцы ён пакінуў у яе адрас выказванне ў нецэнзурнай форме. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю. У якасці доказу яна прыклала раздрукоўку старонкі з перапіскай і абразамі. У ходзе праверкі высветлілася, што такім чынам мужчына хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу сімпатычнай дамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?