Кіеўскія ўлады спрабуюць перашкодзіць паездкам украінскіх турыстаў на крымскія курорты, заявіў кіраўнік рэгіянальнага міжнацыянальнага камітэта Заур Смірноў.

Пустыя пляжы ў Крыме. Фота twitter.com/radist_titanika

«Кіеў спрабуе арганізаваць новую блакаду паўвострава, на гэты раз турыстычную. Нашы крыніцы з ліку служачых дзяржаўнай памежнай службы Украіны паведамляюць пра тое, што атрымалі ад кіеўскага кіраўніцтва каманду ствараць штучныя перашкоды», — распавёў Смірноў РІАН.

На яго думку, такія меры «прадыктаваныя страхам» таго, што «ўкраінцы ўбачаць рэальную абстаноўку ў Крыме, дзе замест танкаў на вуліцах і рэпрэсій, якія навязваюцца кіеўскай прапагандай, пануе міжнацыянальная згода, ідуць маштабныя інфраструктурныя праекты».

«Мы рады бачыць украінскіх турыстаў у Крыме, дзе для ўсіх адпачывальнікаў створаныя камфартабельныя ўмовы і гарантаваная бяспека. Але спроба Кіева блакаваць паездкі сваіх грамадзян нас не палохае, бо Крым не залежыць ад украінскага турыста», — падкрэсліў Смірноў.

Напярэдадні крымскае памежупраўленне ФСБ паведаміла, што ўкраінцы нібыта стаяць у кіламетровых чэргах, гадзінамі чакаючы на памежных пунктах магчымасці праехаць на адпачынак у Крым.

Так, паводле даных расійскіх памежнікаў, у суботу «з-за перашкод украінскага боку час чакання ў чарзе перад пунктам пропуску «Чангар» у сярэднім складаў каля 13 гадзін».

Раней кіраўнік парламенцкага камітэта рэспублікі па санаторна-курортным комплексе і турызме Аляксей Чарняк заявіў, што сёлета «Крым наведаюць сотні тысяч ўкраінскіх турыстаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру