У Касцюковіцкім раёне шукаюць 90-гадовую пенсіянерку, якая пайшла ў лес у грыбы і не вярнулася, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

uvd.mogilev.by

Па дапамогу ў пошуку сястры яшчэ 16 ліпеня звярнулася 85-гадовая жыхарка вёскі Ягораўка. На месца была накіраваная следча-аператыўная група РАУС, праводзяцца пошукавыя мерапрыемствы, у якіх, акрамя супрацоўнікаў райаддзела, удзельнічаюць ратавальнікі з мясцовага РАНС, добраахвотнікі і сваякі жанчыны. Для каардынацыі працы прыбылі аператыўнікі з аддзела вышуковай працы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС.

Група пазменна абследуе лясны масіў. Усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102.

Паводле даных УУС, выпадкі, калі грыбнікі губляюцца ў лесе, не адзінкавыя. Так, тры гадзіны шукалі 43-гадовага дачніка бабруйскія ратавальнікі, падобны інцыдэнт адбыўся 16 ліпеня ў лесе каля вёскі Дубоўка. Ноч у лесе з мінулай пятніцы на суботу правёў 76-гадовы пенсіянер у Чэрыкаўскім раёне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру