«На палях» саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу ў прэзідэнтаў ЗША і Расіі, акрамя афіцыйных двухгадзінных перамоваў, адбылася яшчэ адна, неафіцыйная сустрэча, паведаміў Белы дом.

Паведамляецца, што другая размова Трампа з Пуціным адбылася ў час вячэры для кіраўнікоў дзяржаў, праз некалькі гадзін пасля іх першай сустрэчы, якая доўжылася больш за дзве гадзіны.

Большая частка першай - фармальнай - сустрэчы Трамп з Пуціным была прысвечана абмеркаванню меркаванага ўмяшання Расіі ў амерыканскія выбары. Пасля той сустрэчы расейскі прэзыдэнт заявіў, што яму здаецца, што Трамп прыняў яго запэўніванні ў тым, што Масква не ўмешвалася ў выбары прэзідэнта ЗША.

Другая размова двух прэзідэнтаў працягвалася прыкладна гадзіну, пішуць амерыканскія СМІ са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома.

Як піша Washington Post, прыкладна ў сярэдзіне вячэры для кіраўнікоў дзяржаў Дональд Трамп устаў з-за стала і перасеў са свайго месца на вольнае месца побач з Уладзімірам Пуціным. Трамп быў адзін, а з Пуціным быў яго афіцыйны перакладчык, піша Washington Post.

На думку газеты, той факт, што Трамп сам ініцыяваў другую сустрэчу, паказвае, як моцна амерыканскі прэзідэнт прагнуў ўсталяваць сяброўскія адносіны з Пуціным у ходзе саміту ў Германіі.

Паведамленні аб другой сустрэчы Трамп з Пуціным, напэўна, выклічуць новы ўсплёск крытыкі на адрас прэзідэнта ЗША ў кангрэсе, у тым ліку і з боку рэспубліканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?