ДТЗ адбылося ўвечары 18 ліпеня на МКАД у раёне з'езду на праспект Дзяржынскага. Кіроўца мікрааўтобуса «Рэно» ехаў ў другой паласе на МКАД, па невядомых прычынах урэзаўся спачатку ў Mazda CX5, а затым у рэйсавы аўтобус МАЗ. Машыны атрымалі нязначныя пашкоджанні. Кіроўца «Рэно» выйшаў з аўтамабіля, але праз 20 хвілін пасля ДТЗ паваліўся на зямлю і памёр, паведамілі ў ДАІ Маскоўскага раёна.

41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Рэно» ехаў ў другой паласе па ўнутраным кальцы на МКАД. У раёне з'езду на праспект Дзяржынскага ён нечакана наехаў на Mazda CX5, якая ехала па трэцяй паласе. Ад удару легкавушка вылецела на абочыну. Мікрааўтобус працягнуў рух па трэцяй паласе і ўрэзаўся ў аўтобус.

Па словах відавочцаў, кіроўца мікрааўтобуса выйшаў з машыны, сказаў «Я нічога не памятаю». Мужчына разам з іншымі кіроўцамі пачаў аглядаць месца ДТЗ і нават вынес знак аварыйнага прыпынку. Але праз 20 хвілін ён паваліўся і памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?