Маці кіраўніка Беларусі памерла ва ўзросце 90 гадоў вясной 2015 года. Яе пахавалі на невялікіх могілках паміж вёскамі Хімы і Александрыя-2, дзе правёў сваё дзяцінства Аляксандр Лукашэнка і дзе ён зараз нярэдка спыняецца ў сваёй рэзідэнцыі.

Помнік на магіле Кацярыны Трафімаўны цалкам можна назваць сціплым і звычайным.

У гэтыя дні, у сярэдзіне ліпеня, магіла маці Аляксандра Лукашэнкі вылучаецца сярод іншых галоўным чынам вялікім букетам жывых кветак.

Нагадаем, што нядаўна кіраўнік Беларусі прыязджаў у родныя мясціны і браў удзел у свяце «Александрыя збірае сяброў».

Самі могілкі адметныя тым, што знаходзяцца на беразе прытоку Дняпра.

Некалькі гадоў таму Лукашэнка заявіў, што хацеў бы быць пахаваным на радзіме.

— Я больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў маёй роднай вёсцы. Гэта больш спакойнае месца для мяне, — сказаў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?