У Баранавічах 35-гадовы пасажыр аўтобуса, які ехаў без квітка, напаў на кантралёра і дружынніка, які суправаджаў яго. Інцыдэнт адбыўся а 08:40 17 ліпеня на аўтобусным прыпынку «Вуліца Крайняя».

Пасажыра, які не аплаціў праезд, вывелі з аўтобуса на прыпынак, дзе ён, каб не плаціць штраф, ударыў кантралёра кулаком у твар і ўкусіў дружынніка, распавёў у эфіры радыё «Баранавічы FM» старшы следчы Баранавіцкага аддзела Следчага камітэта Аляксей Палуянчык.

Цяпер замест штрафу ў памеры 0,5 базавай велічыні (11,5 рубля) хулігану трэба будзе адказваць перад законам у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса Беларусі, па якім яму пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?