Заснавальнік партала tut.by Юры Зісер падзяліўся гісторыяй: у самалёце кампаніі Белавія ён разам жонкай Юліяй Чарняўскай і двума іншымі пасажырамі пачалі спяваць. Аднак сцюардэса строга забараніла такія паводзіны.

Па словах Зісера, спявалі ўкраінскія народныя песні. Прычым, былі абсалютна цвярозыя і спявалі не гучна.

«Гэта культуралагічная розніца — у Беларусі культура абмежаванняў і парадку, а ва Украіне — культура магчымасцяў і хаоса. І ў кожнай ёсць свае недахопы і свае перавагі», — пракаментаваў гэты выпадак Юры Зісер.

У кампаніі «Белавія» патлумачылі, чаму забаранілі спяваць.

«За 10 хвілін перад пасадкай бортправадніца праверыла гатоўнасць пасажыраў: ці прышпіліліся яны, ці паднялі спінкі крэслаў вертыкальна. І яна папрасіла пасажыраў на апошніх крэслаў перастаць спяваць, бо пасадка — крытычны этап палёта, дзе ўсе павінны быць сканцэнтраваны на выконванні правілаў бяспекі, і пасажыры, і бортправаднікі. Бортправаднікі павінны дакладна разумець, што адбываецца. Пасажыры павінны рэагаваць на каманды бортправаднікоў, а гэтыя каманды можна пачуць толькі калі ў салоне цішыня. — паведаміла «Нашай Ніве» Вольга Шчуко, прэс-сакратар «Белавія». - Падчас палёту за спевы ніхто не рабіў заўваг. Нідзе ў правілах не прапісана, ці можна спяваць у самалёце, ці нельга, але гэта пытанне павагі да пасажыраў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру