У Беларусі перагледзелі нарматывы спажывання некаторых жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных субсідый. Змяненні ўнесены пастановай Саўміна ад 18 ліпеня № 535 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. № 789».

Так, нарматыў на тэхнічнае абслугоўванне ліфта вырасце з 0,6911 да 1,19 рубля ў месяц на аднаго чалавека. Таксама зменіцца норма спажывання электраэнергіі, што спажываецца на працу ліфтаў, — з 0,26 рубля да 0,47 рубля ў месяц на чалавека.

Нарматыў па спажыванні па цеплазабеспячэнні застаецца ранейшым — 0,026 гігакалорыяў на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Але з'явіўся дадатак, што гэты нарматыў будзе дзейнічаць з улікам ацяпляльнага перыяду з 15 кастрычніка па 15 красавіка.

Пры гэтым пералічваць субсідыі не будуць, калi сапраўдны ацяпляльны сезон будзе даўжэйшым, чым разлічаны нарматыў.

Нарматыў па спажыванні на газазабеспячэнне і забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальнай рэзервуарнай устаноўкі таксама застаецца на ранейшым узроўні. Але з удакладненнем - прымяняцца ён будзе з 15 кастрычніка па 15 красавіка.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?