Блогер і рэдактар сайта 1863х.соm Эдуард Пальчыс правёў уласнае расследаванне і выявіў факты, паводле якіх расійскія дэструктыўныя сілы спрабуюць падкупіць беларускіх журналістаў, каб трансляваць свой інфармацыйны парадак дня ў грамадства.

Пачалося ўсё з таго, што журналісту Уладзіміру Чудзянцову невядомыя прапанавалі размясціць на яго сайце навіну пра сустрэчу русафілаў у Віцебску («Наша Ніва» пісала пра тое, што на яе паклікалі неанацыста Сяргея Лушча і пасадзілі яго каля Алега Гайдукевіча).

Чытайце таксама: На дыялог прарасійскіх сіл запрасілі Гайдукевіча, «Гавары праўду» і неанацыста Лушча

Чудзянцоў даслаў гэтую інфармацыю Пальчысу.

Блогер праверыў публікацыі на тэму віцебскай сустрэчы ў СМІ і выявіў, што некаторыя дзяржаўныя і незалежныя медыя размяшчалі гэтую інфармацыю.

Пасля Пальчыс сам паспрабаваў «стаць» прарасійскім публіцыстам. Вось перапіска, якая атрымалася ў яго з «куратарам».

Пальчыс прыходзіць да высновы, што пасля гісторыі з затрыманнем ананімных (да пэўнага часу) аўтараў «Рэгнума», сілы з Усходу, зацікаўленыя ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, перайшлі да больш мэтавай і асцярожнай работы, падкупаючы канкрэтных людзей унутры краіны, якія гатовыя б былі прасоўваць іх ідэі на ўжо існуючых парталах.

У сацыяльных сетках іранізуюць, што памеры ганарараў могуць спакусіць толькі ўжо даўно «прададзеных».

Як узор прыводзіцца тэлеперсанаж АНТ Андрэй Лазуткін, тэксты якога публікуе партал, імаверна, створаны ў якасці яшчэ адной пляцоўкі для прасоўвання ідэй «рускага свету» — «Палітрынг».

За гэтым «Палітрынгам», імаверна, стаяць людзі, гатовыя плаціць за размяшчэнне прарасійскіх навінаў.

Чытайце таксама: Слаўгарадскі юрыст Агафонаў і мінскі ахоўнік Канстанцінаў заснавалі прарасійскую арганізацыю

Гэтая сітуацыя раней трапляла ў поле зроку «Нашай Нівы» — нам было вядома пра спробы подкупу буйных суполак «УКантакце», якім невядомыя прапаноўвалі перастаўляць за грошы публікацыі «Нашай Нівы» і «іншых рэсурсаў з супрацьлеглымі пазіцыямі». Адміністратары тады выйшлі з намі на сувязь, каб высветліць, ці насамрэч Рэдакцыя прапануе грошы за перастаўленне матэрыялаў, пасля гэтага тыя «эмісары» зніклі. 

Тады мы зрабілі выснову, што гэта працэс «асваення» чарговых сродкаў з няясных крыніц, кшталту тых, якія фінансуюць малачытаныя сайты розных «імхаклабаў», «часныкоў» і «тэлескопаў» — на гэтых старонках рэтранслююць думкі, што без Расіі Беларусі не выжыць, а шэраг падзей унутры краіны інтэрпрэтуюць так, нібыта яны нясуць пагрозу для Расіі.

Гісторыя з хуткім выкрыццём чарговых інфармацыйных маніпулятараў паказвае, што прарасійскія сілы не здольныя, прынамсі пакуль што, на стварэнне ў Беларусі нейкага запатрабаванага ў грамадстве праекту, нават маючы грошы пад гэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Каментатар / Адказаць
08.02.1979 / 14:29
У мяне прышчэпка ад хваробы на вату мозгу - беларускі нацыяналізм. Раса - белая, нацыянальнасьць - літвін, грамадзянства - беларус.
39
Каментатар / Адказаць
21.01.2010 / 00:23
Ничего нового.уже Коню ясно, что финансируются как прорашкины проекты, так и прозападные.
3
Каментатар / Адказаць
02.04.2009 / 14:03
Моцна.
Яшчэ адзін доказ таго, які добры "старшы брат" гэты Ванька.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру