У Брэсце легкавы аўтамабіль збіў ровар, на якім ехалі двое дзяцей, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Аварыя адбылася сёння апоўдні на вуліцы Жукава. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабілем «Опель Астра» кіраваў 60-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына паварочваў з вуліцы Сяброўскай. У гэты час яму насустрач ехала 10-гадовая раварыстка, якая вырашыла перасекчы праезную частку, не злазячы з ровара на пераходзе. У выніку дзяўчынка трапіла пад машыну. З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі. Высветлена, што школьніца перавозіла на раме ровара пяцігадовага хлопчыка. Ён, на шчасце, не пацярпеў.

У ДАІ таксама звярнулі ўвагу, што мужчына раней быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы. Тэрмін пакарання скончыўся ў 2014 годзе, але па невядомых прычынах мужчына так і не аднавіў пасведчанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0