imago sportfotodienst

«Чэлсі» і «Рэал» узгаднілі пераход форварда зборнай Іспаніі Альвара Марата ў лонданскі клуб, паведамляе Marca. Сума трансферу складзе € 80 млн.

Такім чынам Марата стане самым дарагім іспанскім футбалістам у гісторыі. Раней у гэтым рэйтынгу лідзіраваў форвард Фернанда Торэс, у 2011 годзе перайшоў з «Ліверпуля» у «Чэлсі» за €58 млн.

На маладзёжным узроўні Марата выступаў за мадрыдскі «Атлетыка», «Хетафе» і «Рэал». За асноўную каманду «Рэала» ён дэбютаваў у снежні 2010 года. У 2014-м форвард быў прададзены турынскаму «Ювентусу» за € 20 млн, у 2016-м вярнуўся назад у «каралеўскі клуб» за €30 млн.

У складзе «Рэала» Марата правёў 95 матчаў ва ўсіх турнірах, забіўшы 31 гол. З мадрыдскім клубам ён выйграў дзве Лігі чэмпіёнаў, два чэмпіянаты Іспаніі, два Кубка краіны, чэмпіянат свету сярод клубаў і Суперкубак УЕФА.

За зборную Іспаніі форвард выступае з 2014 года. У 20 матчах у складзе нацыянальнай зборнай ён забіў дзевяць галоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
17.02.1982 / 03:28
Ну класс! Абрамавич малойца)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру