З фінальнай версіі школьнай праграмы ў Турцыі прыбралі паняцце эвалюцыі, затое ў школах будуць вывучаць паняцце джыхаду. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Турцыі Ісмет Йылмаз, паведамляе «ЕўраПраўда » са спасылкай на Hurriyet daily news.

Для першых, пятых і дзявятых класаў новая праграма будзе ўведзеная ўжо ў найбліжэйшым навучальным годзе. Астатнія класы пяройдуць на яе ў 2018/19 навучальным годзе.

«Джыхад — гэта элемент нашай рэлігіі. Абавязак Міністэрства адукацыі — правільна выкладаць кожнае паняцце, як яно таго заслугоўвае. Наша праца таксама заключаецца ў выпраўленні рэчаў, якія няправільна ўспрымаюцца», — сказаў міністр.

Кажучы пра спрэчнае рашэнне аб выключэнні з праграмы вывучэння эвалюцыі, Йылмаз заявіў, што эвалюцыю выключылі з праграмы, бо для яе разумення патрэбен іншы ўзровень ведаў, чым у школьнікаў, для якіх яна не з'яўляецца непасрэдна актуальнай.

Акрамя таго, у школьную праграму ўключылі інфармацыю аб няўдалай спробе перавароту летась, арганізацыю Фетхулы Гюлена, Рабочую партыю Курдыстана і «Ісламскую дзяржаву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?