З 1 кастрычніка 2017 года гасцініцы, санаторыі, аграсядзібы, а таксама юрыдычныя асобы і ІП, якія здаюць жыллё турыстам, павінны будуць на працягу трох гадзін паведаміць у органы ўнутраных спраў інфармацыю пра іншаземцаў, якія туды засяліліся, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

«Змяняецца парадак прадстаўлення ў орган унутраных спраў гасцініцамі, санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі, суб'ектамі аграэкатурызму, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў, інфармацыі пра замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

З 1 кастрычніка 2017 года такая інфармацыя павінна перадавацца з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) МУС Беларусі або адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы альбо нарачным», — сказана ў паведамленні.

Да названай даты інфармацыя перадаецца па каналах электроннай сувязі або нарачным.

З 1 кастрычніка 2017 года падаць звесткі аб іншаземцах неабходна на працягу трох гадзін. Раней тэрмін складаў 24 гадзіны з моманту засялення.

Раней у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС тлумачылі, што скарачэннем тэрміну, у які неабходна паведаміць пра замежніка, што засяліўся ў гасцініцу ці сядзібу, ніхто не плануе ўскладняць працэс прыёму турыстаў і пагаршаць бізнэс. Такія змяненні накіраваныя на тое, каб аператыўна атрымаць інфармацыю.

Нагадаем, цяпер, калі замежнікі плануюць правесці ў Беларусі больш за пяць дзён, то ім абавязкова трэба зарэгістравацца. Гэта можна зрабіць у гасцініцы ці аграсядзібе. Але калі турыст арандуе кватэру ці прыедзе да родных, то рабіць гэта прыйдзецца ў мясцовым аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.

Выключэнне з правіла — турысты, якія прыехалі на выхадныя або дзяржаўныя святы. Таксама вызваляюць ад рэгістрацыі на працягу 90 дзён з дня ўезду расіян, а на працягу 30 дзён з дня ўезду — літоўцаў, латвійцаў, украінцаў і казахаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Каментатар / Адказаць
12.01.2006 / 05:51
Цікава, гэтая мера распаўсюджваецца на нашых дарагіх россіян?
1
Каментатар / Адказаць
23.08.2003 / 17:36
А дальше как в Китае введут деление гостиниц на те, где можно проживать иностранцам, и те, где нельзя. Верным путём двигаемся
0
Каментатар / Адказаць
02.10.1988 / 01:15
Психоз и идиотизм.  Весь мир ходит в белых штанах и радуется жизни. А эти  долбоящуры нагнетают и тянут в совок. Да никаму вы нафиг не здались, только под себя рвете.и свох деток, для коих хотите награбить здесь и потом отпрввить на Запад.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру