Як стала вядома Tribuna.com беларуская біятланістка Дар'я Блашко можа змяніць спартыўнае грамадзянства. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адразу дзве крыніцы.
Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ не вырашанае канчаткова.
21-гадовая ўраджэнка Наваполацка з'яўляецца двухразовай чэмпіёнкай свету сярод юніёраў і ўладальніцай юніёрскага Кубка IBU. Таксама Блашко выступае за зборную Беларусі на этапах Кубка свету.
У прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона заявілі, што не валодаюць такой інфармацыяй.