Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні становіцца бліжэй! У рамках дадатковага набору ва ўніверсітэт мы падрыхтавалі адмысловы матэрыял, прысвечаны тэмам і пытанням навучання ў ЕГУ. Цяпер вы, не выходзячы з дому ці офіса, маеце магчымасць даведацца, што на самай справе вывучаецца ў сценах адзінага беларускага ўніверсітэта ў Еўрапейскім Саюзе.

Што? Культурныя даследаванні, урбаністыка і гендар

Дзе вывучаць?

На магістарскай праграме «Культурныя даследаванні». Праграма мае тры сучасныя спецыялізацыі: «культурныя даследаванні», «крытычныя гарадскія даследаванні», «гендарныя даследаванні». Абітурыенты паступаюць на адну праграму, а далей выбіраюць сваю спецыялізацыю. Пасля заканчэння навучання ім прысвойваецца ступень магістра сацыялогіі.

Што я буду вывучаць на самай справе?

Тэорыю кіно і аналіз фільма, семіётыку, традыцыі сацыялагічнай думкі, тэорыю візуальных і культурных даследаванняў, гендарную тэорыю, дакументальны кінематограф, крытычны ўрбанізм, лічбавае картаграфаванне, гістарычную гарадскую антрапалогію, сацыялогію эмоцый да іншыя курсы.

Вы можаце праслухаць відэа лекцыю прафесара Альміры Уcманавай «Тэрыторыя вобразаў: не/наглядны дапаможнік па вывучэнні візуальнай культуры». Падчас лекцыі Альміра Усманава выдатна тлумачыць, чаму сёння, калі фотаапарат і тэлефон сталі працоўным інструментам у многіх прафесіях, асабліва важна тлумачыць і разумець візуальнае, што такое ўменне бачыць, што значыць быць візуальна адукаваным і як з гэтым усім працаваць.

Хто выкладае?

Сяргей Любімаў (дац. ЕГУ, д-р сацыялогіі), Бенджамін Коўп (ЕГУ і Галерэя Захента ў Варшаве, д-р філалогіі), Міадраг Куч (Z/КУ ў Берліне і ЕГУ), Алена Трубіна (праф., д-р філасоф. навук, Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. М. Горкага ў Екацярынбургу), Андрэй Горных (праф. ЕГУ, канд. філасофскіх навук), Дзмітрый Бойчанка (лектар ЕГУ, магістар сацыялогіі), Вольга Сасункевіч (Універсітэт Гётеборга, PhD), Альміра Усманава (праф. ЕГУ, канд. філасофскіх навук), Галіна Арлова (дац. ЕГУ, кандыдат псіхал. навук) і многія іншыя.

Што чытаць?

P.S. Ландшафты: оптыкі гарадскіх даследаванняў. Зборнік даследаванняў гарадской прасторы.

Беларускі фармат: нябачная рэальнасць. Зборнік даследаванняў, прысвечаных аналізу стану і спецыфікі актуальнай беларускай культуры.

Візуальнае (як) гвалт. Зборнік даследаванняў, якія прысвечаныя аналізу візуальнага.

Што? Юрыспрудэнцыя

Дзе вывучаць?

На праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Праграма ўяўляе сабой поўны цыкл падрыхтоўкі юрыста з вышэйшай адукацыяй; па заканчэнні праграмы яе выпускнікам прысвойваецца ступень магістра права. Тыя, хто ўжо мае вышэйшую юрыдычную адукацыю і жадае яе працягнуць, могуць паступіць адразу на магістарскі ўзровень праграмы. Абітурыенты падаюць дакументы як на вочную, так і на дыстанцыйную форму навучання.

Што я буду вывучаць на самай справе?

Міжнароднае камерцыйнае права, права інтэлектуальнай уласнасці, параўнальнае канстытуцыйнае права, працоўнае права, логіку і рыторыку, крымінальнае права, судаўладкаванне і асновы грамадзянскага працэсу, міжнароднае фінансавае права, бізнэс-права Еўрапейскага Саюза, міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека і многія іншыя курсы.

Прапануем праслухаць відэа лекцыю прафесара Алега Брэскага «Юрыдычная адукацыя і прафесія юрыста: асноўныя тэндэнцыі ў свеце, Еўропе і Беларусі». Падчас лекцыі Алег Брэскі звяртаецца да гісторыі права і развівае пытанне элітарнасці прафесіі юрыста, кажа пра тое, як юрыдычныя рашэнні і інстытуты ўплываюць на сацыяльны клімат і іншыя сферы жыцця.

Хто выкладае?

Баранцава Карына (дац. ЕГУ, канд. філасоф. навук), Брэскі Алег (праф. ЕГУ, канд. юрыдычных навук), Вашкевіч Аляксандр (праф. ЕГУ, канд. юрыдычных навук), Іваноў Канстанцін (дац. ЕГУ, д-р права), Сакалова Ала (прафесар-эмерытус ЕГУ, канд. юрыдычных навук), Цімафееў Максім (дац. ЕГУ, доктар права), Цімчанка Ліліяна (праф. ЕГУ, доктар права), Столпер Інэса (асістэнт ЕГУ, магістр права) і многія іншыя.

Што чытаць?

Ульляшына Л. Міжнародна-прававыя стандарты ў галіне правоў чалавека і іх рэалізацыя: тэорыя і практыка прымянення

Смірноў А. Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсе «Міжнароднае гандлёвае права»

Што? Палітычныя навукі

Дзе вывучаць?

На бакалаўрскай праграме «Сусветная палітыка і эканоміка»

Прысвойваецца ступень бакалаўра палітычных навук з дадатковай ступенню бакалаўра эканамічных навук.

На магістарскай праграме «Публічная палітыка» прысвойваецца ступень магістра палітычных навук.

Што я буду вывучаць на самай справе?

Сістэмы і рэфармаванне дзяржаўная службы, самакіраванне, тэорыю бюракратыі і палітычнае ўпраўленне, палітычныя сістэмы і інстытуты, міжнародную і нацыянальную бяспеку, тэорыю міжнародных адносінаў, палітыку энергабяспекі, дыпламатыю, міграцыйную палітыку і міжэтнічныя адносіны і шматлікі іншыя курсы.

Каб лепш ўявіць, якія палітычныя пытанні абмяркоўваюцца падчас навучання, паглядзіце відэа лекцыю Уладзіміра Кавалкіна — эксперта па пытаннях рэформы дзяржаўнай службы і кіраўніка праекта «Кошт урада» ў межах даследчага цэнтра BIPART. Уладзімір распавядае пра тое, як грошы паступаюць у наш бюджэт і як яны потым размяркоўваюцца, як разлічваюцца падаткі і колькі мы на самой справе зарабляем.

Хто выкладае?

Андрэй Сцяпанаў (дац. ЕГУ, д-р сац.навук), Таццяна Шчытцова (праф. ЕГУ, д-р філасоф. навук), Віктар Марціновіч (дац. ЕГУ, д-р мастацтвазнаўства), Іна Рамашэўская (SYMPA / BIPART), Таццяна Чуліцкая (лектар ЕГУ, д-р сац. навук), Уладзіслаў Іваноў (лектар ЕГУ, магістар паліт. навук), Алена Арціменка (ЕГУ, магістр сацыялогіі), Павал Усанаў (дац.ЕГУ) і многія іншыя.

Што чытаць?

Роўда У. Параўнальная паліталогія. Вучэбны дапаможнік. Частка 2 і Частка 3

Постсавецкая публічнасць: Беларусь, Украіна. Зборнік навуковых прац, прысвечаны розным аспектам публічнасці ў постсавецкіх кантэкстах.

Што? Прасоўванне культурнай спадчыны, турыстычны бізнэс

Дзе вывучаць?

На бакалаўрскай праграме «Культурная спадчына і турызм». Прысвойваецца ступень бакалаўра даследаванняў спадчыны.

Што я буду вывучаць на самай справе?

Гісторыю мастацтва, інтэрпрэтацыю культурнай спадчыны, эканоміку турызму, новыя медыя, музеязнаўства, антрапалогію, тураперэйтынг, маркетынг у турызме, этнаграфію, экскурсазнаўства і іншыя курсы.

Вы можаце прагледзець адмысловую відэа лекцыю выбітнага беларускага мастацтвазнаўца і лектара ЕГУ Сяргея Харэўскага «Новы «стары» Мінск. Навошта Мінску Траецкай прадмесце».

У сваёй лекцыі Сяргей Харэўскі звяртаецца да значэння рэстаўрацыі і рэнавацыі гарадскіх цэнтраў і помнікаў архітэктуры. Асаблівае значэнне ён надае тым сацыяльным, культурным і этычным праблемам, якія ўзнікаюць у сувязі з рэстаўрацыйнай дзейнасцю ў цэнтры Мінска і існуючай інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны.

Хто выкладае?

Аляксандр Калбаска (праф. ЕГУ, канд. гіст. навук), Ірына Раманава (праф. ЕГУ, канд. гіст. навук), Святлана Арцюшэўская (дац. ЕГУ, магістар мэнэджменту ў турызме), Сяргей Харэўскі (лектар ЕГУ, магістар навук), Сцяпан Стурэйка (лектар ЕГУ, д-р гуманітарн. навук), Надзея Чарапан (лектар ЕГУ, магістар гісторыі), Генадзь Сагановіч (праф.ЕГУ, канд. гіст. навук), Ірына Махоўская (дац. ЕГУ, канд. гіст. навук), Валянціна Блішч (лектар ЕГУ, канд. гіст. навук), Алена Краснова (лектар ЕГУ), Юрый Бачышча (дац. ЕГУ, канд. гіст. навук), Іна Соркіна (дац. ЕГУ, канд. гіст. навук), Андрэй Чарнякевіч (дац. ЕГУ, канд. гіст. навук) і іншыя.

Што чытаць?

Смалянчук А. Гiсторыя Беларусi канца XVIII — пачатку XX cт. ў дакумэнтах і матэрыялах.

Харэўскі С. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг.

Вы можаце стаць часткай акадэмічнай супольнасці ЕГУ ўжо ў гэтым навучальным годзе, паступіўшы на адну з бакалаўрскіх або магістарскіх праграм.

У жніўні ЕГУ прапануе абітурыентам тры бакалаўрскія праграмы вочнай і дыстанцыйнай форм навучання — «Культурная спадчына і турызм», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» і тры магістарскія праграмы — «Публічная палітыка», «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: «крытычныя гарадскія даследаванні», «візуальныя і культурныя даследаванні», «гендарныя даследаванні»), «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Навучальныя праграмы ЕГУ накіраваныя на развіццё крытычнага мыслення і крэатыўнасці, а таксама фарміраванне паглыбленых ведаў па абранай спецыяльнасці.

Звярніце ўвагу!

Электронныя анкеты абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм прымаюцца да 12 жніўня.

У ходзе прыёмнай кампаніі абітурыентам бакалаўрыяту трэба будзе здаць уступныя экзамены па эсэ і замежнай мове, прайсці сумоўе з прыёмнай камісіяй.

Экзамены пройдуць у Мінску 10 жніўня (эсэ) і 11 жніўня (УРТ) па адрасе Чэхава, 3.

Абітурыенты магістарскіх праграм прымуць удзел у анлайн-экзамене па англійскай мове 11 жніўня.

Сумоўе адбудзецца 16 жніўня ў анлайн-фармаце для ўсіх абітурыентаў.

Па пытаннях паступлення звяртайцеся па эл. пошце recruitment@ehu.lt, Skype: QuestionEHU або тэл. +370 5 2639650

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру