Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Белгідрамета Віктар Мельнік, перадае БЕЛТА.

«У Беларусі з 1989 года сярэдняя шматгадовая тэмпература паветра ў параўнанні з кліматычнай нормай павялічылася на 1,3 градуса, і гэта даволі значнае павелічэнне», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб зменах клімату. Шэраг даследаванняў паказаў, што на поўдні краіны з'явілася новая агракліматычная вобласць, што дало магчымасць вырошчваць новыя сельскагаспадарчыя культуры. У якасці прыкладаў Віктар Мельнік прывёў вырошчванне соі, а таксама вінаграднікі на прамысловай аснове.

«Цяпер той перыяд, калі клімат мяняецца, прычым у бок пацяплення, і пакуль гэты працэс працягваецца. Далейшыя прагнозы разнастайныя, аднак навукоўцы прадказваюць, што да канца цяперашняга стагоддзя такая тэндэнцыя захаваецца», — сказаў Мельнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0