.

Адзначаецца, што, калі супрацоўнік Microsoft раней выявіць ўразлівасць, кампанія ўсё адно выплаціць узнагароджанне чалавеку, які апісаў праблему другім, але не больш за 10% ад сумы ўзнагароджання, гэта значыць, максімум $25 тысяч.

Microsoft ужо і раней праводзіла падобную праграму. Тады карыстальнікам плацілі да $100 тысяч за знаходжанне ўразлівасцяў у Windows 8.1.

Варта заўважыць, што буйныя кампаніі, такія як Apple або Facebook, таксама нярэдка плацяць карыстальнікам за знаходжанне памылак у сваіх прадуктах. Бо чым больш карыстальнікаў шукаюць памылкі, тым больш хібаў будзе знойдзена і выпраўлена, і тым лепш будзе працаваць сістэма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?