Выдавецтвам «Янушкевіч» адкрытая папярэдняя замова на новую кнігу Артура Конана Дойла «Знак чатырох». Гэта - трэцяя кніга па-беларуску пра Шэрлака Холмса з серыі «PostScriptum», закладзенай перакладчыцкай супольнасцю «ПрайдзіСвет». У ёй вы знойдзеце дзве сусветна вядомыя аповесці класіка англійскай літаратуры - «Эцюд у пунсовым» і «Знак чатырох». Пераклад ажыццявілі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская.

Выданне мае якаснае афармленне, дыхтоўны літоўскі друк, цвёрдую вокладку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0