Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер падпісаць ухвалены Палатай прадстаўнікоў і Сенатам Кангрэсу ЗША законапраект аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Расіі, Ірана і Паўночнай Карэі, паведамляе DW.

Пра гэта ў пятніцу ўвечары заявіла ў Вашынгтоне прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс. «Прэзідэнт Трамп вывучаў першапачатковыя версіі праекта закона і вёў перамовы аб папраўках. Цяпер ён прагледзеў канчатковую версію на прадмет унясення агавораных ім зменаў, ухваліў яе і плануе падпісаць закон», — сказала яна.

Верхняя палата Кангрэсу ЗША ўвечары ў чацвер, 27 ліпеня, пераважнай большасцю галасоў прагаласавала за абноўлены пакет абмежавальных штрафных мер у адносінах да Расіі, Ірана і Паўночнай Карэі. За ўвядзенне новых санкцый прагаласавалі 98 з 100 сенатараў.

Падставай для прыняцця санкцый супраць Масквы з'яўляюцца анексія Крыма, а таксама хакерскія атакі з мэтай паўплываць на прэзідэнцкія выбары. Раней, 25 ліпеня, законапраект быў ухвалены абсалютнай большасцю ў Палаце прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?