Па словах чыноўнікаў і некаторых бацькоў, толькі ў шэрагах юных ленінцаў дзеці здольныя навучыцца дабру, працавітасці і жыццю ў калектыве.

«Праз піянераў прывіваюцца навыкі, якія дапамагаюць быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны», — распавядае намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў. 

Аднак далёка не ўсім па душы гвалтоўны патрыятызм. Залічваюць у дзіцячыя арганізацыі па разнарадцы і адразу цэлымі спісамі. Настаўнікаў, якія спрабуюць пярэчыць гэтай практыцы і адмаўляюцца ціснуць на дзяцей, звычайна выганяюць з шэрагаў педагогаў. А самі дзеці намякаюць, што ў выпадку адмовы пад пагрозай можа апынуцца іх універсітэцкая будучыня.

Настаўніца, якая пажадала застацца неназванай, расказала, што ў школы прыходзяць лісты, дзе напісана, што не менш за палову вучняў мусяць увайсці ў арганізацыю. 

«Уладзіміра Ільіча Леніна забываць нельга, бо ён вельмі шмат зрабіў для піянерыі», — кажа школьніца з Жыткавічаў Паліна Сахарава. 

Рэпартаж падрыхтаваны ВВС у межах праекту «Рэвалюцыя-100», які прысвечаны ўгодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру