Мужчына, які напаў на наведвальнікаў супермаркета ў Гамбургу, прытрымліваўся радыкальных рэлігійных поглядаў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заявы мясцовых уладаў.

Напад учыніў 26-гадовы мігрант, ураджэнец Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Прыехаўшы ў Германію, ён падаў прашэнне аб прадастаўленні прытулку, але не атрымаў яго.

«На цяперашні момант мы можам сказаць, што, з аднаго боку, матыў учынку звязаны з рэлігійнымі абставінамі, ёсць ісламісцкі складнік. З іншага боку, ёсць таксама сведчанні псіхічнай нестабільнасці», — адзначыў на прэс-канферэнцыі сенатар па ўнутраных справах Гамбурга Эндзі Гротэ.

Па словах прадстаўніка гарадскіх уладаў, затрыманы быў вядомы органам бяспекі. У дасье спецслужбаў падазраваны быў занесены як ісламіст, але не як джыхадзіст.

Як паведамлялася, 28 ліпеня, узброены нажом мужчына напаў на наведвальнікаў супермаркета ў Гамбургу. Паводле ўдакладненых даных, адзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру