Следства распачало крымінальную справу па факце забойства 20-гадовага мужчыны, які ў ноч на суботу быў знойдзены мёртвым на беразе Байкала у Бураціі, паведамілі ТАСС у следчым упраўленні СК Расіі па рэспубліцы. Крыніца агенцтва ў праваахоўных органах рэгіёну ўдакладніла, што ахвярай стаў вядомы барэц Юрый Власко.

Фота: Федэрацыя спартыўнай барацьбы Расіі

«Сёння ноччу на беразе Байкала каля вёскі Гарачынск было знойдзенае цела маладога чалавека 20 гадоў з прыкметамі гвалтоўнай смерці — колата-рэзанымі раненнямі. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, вядзецца расследаванне», — паведамілі ва ўпраўленні.

Власко — майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, шматразовы пераможца расійскіх і міжнародных спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 96 кілаграмаў, двухразовы пераможца юніёрскага чэмпіянату Еўропы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру