У Лепельскім раёне перакулілася маршрутка. Падрабязнасці ДТЗ карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося ў суботу а 18.20 на аўтадарозе Мінск — Віцебск каля вёскі Пагарэлае. Тут перавярнуўся мікрааўтобус Mercedes-Benz, за рулём якога знаходзіўся жыхар Мінска 1986 года нараджэння.

Падчас моцнага дажджу мужчына не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет — мікрааўтобус перакуліўся на дах, пасля чаго стаў на колы. Па словах кіроўцы, у момант аварыі ў маршрутцы было 7 пасажыраў. Медыцынская дапамога аказана віцяблянцы 1978 года нараджэння (у яе пералом).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0