Сотні жанчын выйшлі на марш супраць гвалту і абмежаваньняў у вопратцы ў Стамбуле. Яны заявілі, што больш не зьбіраюцца апранацца традыцыйна, маўчаць і баяцца, піша радыё «Свабода».

Па словах пратэстуючых, у Турцыі вырасла колькасьць выпадкаў гвалту над жанчынамі з-за зьнешняга выгляду. У чэрвені ў Стамбуле зьбілі дзяўчыну за тое, што яна насіла шорты падчас сьвятога для мусульман месяцу Рамадан. Да маршу за правы жанчын далучыліся ЛГБТ-актывісты і трансгендэры. Месяц таму ўлады Стамбулу не дазволілі ім правесьці гей-парад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0