Віталь Гуркоў стаў пераможцам у кікбоксінгу на Сусветных гульнях ва Уроцлаве (Польшча). Гэта спаборніцтвы па відах спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпіяды.
«У фінале ў цяжкім баі ён перамог украінскага вундэркінда Васіля Сарокіна, — паведамляе беларускі кікбаксёр і журналіст Яўген Валошын. — У першым раўндзе беларус быў лепшы практычна ва ўсіх кампанентах, у другім — прайграў, ў трэцім — здолеў змяніць тактыку і дабіцца перамогі. На жылах, насуперак логіцы».
Гэта адзіны залаты медаль у складзе зборнай Беларусі.
Апроч Гуркова, з нашай каманды на п’едэстал падняўся толькі Мікіта Шостак (81 кг, 18 год, трэнер Віталь Цішуроў, Bulat Gym).
Цягам турніру Віталь выбіў з барацьбы партугальца Д'ёга Калада, якому нядаўна прайграў у Мінску на чэмпіянаце свету.
Сусветныя гульні праводзяцца кожныя 4 гады, на наступны год пасля правядзення Алімпіяд. Спартсмены спаборнічаюць у дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Ва Уроцлаве выступаюць больш за 3500 атлетаў з 100 краін у 31 відзе спорту.
У Гульнях ва Уроцлаве бралі ўдзел 88 байцоў муай-тай у 11 вагавых катэгорыях. Разыграны 11 камплектаў узнагарод.
Віталь Гуркоў. Архіўнае фота budzma.by.





