Грузінская пракуратура абвінавачвае былога прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі ў марнаванні дзяржсродкаў на набыццё вянка коштам 505 еўра, які афіцыйная дэлегацыя Грузіі прынесла на пахаванне прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла ў 2011 годзе. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла грузінскі палітык Эка Цамалашвілі.

«Для пацвярджэння сваіх абвінавачванняў у растраце дзяржаўных сродкаў пракуратура спасылаецца на інвойсы, якія далучаны да справы ў выглядзе рэчавага доказу», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0