У Слуцкім раёне мужчына збіў бітай ліцэістаў за шум каля дома, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў канцы ліпеня. Кампанія маладых людзей на аўтамабілі і скутары спынілася каля дома 36-гадовага жыхара Слуцкага раёна. З салона даносілася гучная музыка, шумна працавалі рухавікі. Усё гэта перашкаджала адпачываць маленькім дзецям мужчыны.

«Гаспадар дома выйшаў на вуліцу і папрасіў паводзіць сябе цішэй. Аднак падлеткі праігнаравалі яго просьбу, груба адказалі і паказалі непрыстойны жэст», — распавялі ў УУС Мінаблвыканкама. У адказ на грубасць мужчына прынёс самаробную драўляную біту і двойчы ўдарыў ёй па шлеме кіроўцы скутара. Па датычнай дасталася і пасажыру. Уся кампанія тут жа разбеглася, а пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0