Кадр з відэа ніжэй, які паказвае прынцып кіравання вачыма.

Напрыклад, карыстальнік зможа ўтрымліваць позірк на значку дадатку, каб запусціць яго, або аналагічным чынам узаемадзейнічаць з экранавай клавіятурай для ўводу тэксту. Для паўнавартаснай працы функцыі Eye Control у Windows 10 запатрабуецца адмысловая перыферыя, напрыклад прылада Tobii Eye Tracker 4C. Яго распрацоўшчыкі супрацоўнічалі з Microsoft пры стварэнні новае функцыі.

Microsoft зацікавілася тэхналогіямі адсочвання позірку ў дачыненні да ўзаемадзеяння з інтэрфейсам Windows пасля праведзенага ў 2014 годзе форума распрацоўшчыкаў для супрацоўнікаў One Week. У спаборніцтве перамагла менавіта такая распрацоўка, затым яе стала дапрацоўваць спецыяльная каманда супрацоўнікаў, а ў рэшце рэшт гендырэктар Microsoft Сацья Надэла ўхваліў уключэнне тэхналогіі адсочвання позірку непасрэдна ў Windows 10.

Плануецца, што ў карыстальніцкай версіі «дзясяткі» новаўвядзенне з'явіцца ў будучым годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру