Кацярына адзначыла, што даўно чакала гэты дзень: «Столькі гадоў марыць пра мацярынства і вось — ён такі сапраўдны побач, што нават не верыцца. Расці здаровым і шчаслівым, мой любімы хлопчык!»

Пра тое, што яна выйшла замуж, чэмпіёнка паведаміла ў лютым гэтага года. Яе выбраннікам стаў старэйшы на тры гады прадпрымальнік Андрэй Казак, які так кахае Кацю, што, як сам прызнаўся, упершыню ў жыцці напісаў для жонкі верш.

Кацярына Вандар'ева і Андрэй Казак.

Кацярына Вандар'ева і Андрэй Казак.

Нагадаем, Кацярына — ураджэнка Старых Дарог, беларуская спартсменка, якая выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе. Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы.

Таксама вядомасць у СМІ Кацярына атрымала пасля выпадку, калі на зборах каманды была заўважаная ў цішотцы з «Пагоняй».

Тое самае фота. Кацярына злева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?