Ілюмінаваныя дрэварыты з Бібліі Францішка Скарыны (Да 500-годдзя беларускага кнігадруку). Камплект паштовак у абгортцы (10 шт.). На беларускай і ангельскай мовах. Дызайнер Віталь Катовіч. Аўтар тэксту Зьміцер Санько. Перакладніца Вольга Калацкая. «Тэхналогія», 2017.
Камплект складаюць паштоўкі з наступнымі сюжэтамі:
- «Фараонава дачка знайшла хлопчыка Майсея ў вадзе»
- «Ісус Навін вядзе ізраілевых людзей цераз Ярдан»
- «Асілак Самсон раздзірае льва на дарозе»
- «Рут, прабаба цара Давіда, збірае за жняцамі каласы»
- «Цар Давід іграе ў гуслі, несучы ківот Гасподні»
- «Удавіца Юдыт адсякае галаву ваяводу Алаферну»
- «Цар Саламон ставіць храм Госпаду Богу ў Ерусаліме»
- «Саламон гутарыць з царыцай Саваю»
- «Царыца Эстэр прыйшла да цара Асвера»
- «Ерамія, прарок Гасподні, плача, гледзячы на Ерусалім»
Дзеля лепшай захаванасці і надання святочнага выгляду камплект паштовак у абгортцы запакаваны ў празрысты пакет, што асабліва ацэняць калекцыянеры. Гэта цудоўны падарунак да нашага слаўнага юбілею.
Улічваючы шырокае распаўсюджанне цяпер у моладзевым асяроддзі посткросінгу, выдаўцы даюць магчымасць набываць паштоўкі і паасобку. Рассылаючы іх па ўсіх кантынентах, вы папулярызуеце ў шырокім свеце імя Скарыны, нашу культуру і мову.
Пытайцеся гэтыя паштоўкі ва ўсіх кнігарнях краіны. На сённяшні дзень яны ўжо ёсць у менскіх кнігарнях «Акадэмкніга», «Светач», «Веды» і ў ІП Алеся Дудара.
НВК «Тэхналогiя»
УНП 100008965