Пракуратура Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці правяла праверку па факце прычынення шкоды сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Ханчыцы-Нёман», паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры.

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Генадзь Дыско, вывучыўшы матэрыялы праверкі, устанавіў, што службовыя асобы СУП «Ханчыцы-Нёман» для вызвалення памяшканняў зернесклада ў вёсцы Монтаўты і прыёму ўраджаю гэтага года вырашылі знішчыць больш за 45 т збожжа трыцікале (гібрыд пшаніцы і жыта) ўраджаю 2015 года, якія захоўваліся там. Тым самым службовыя асобы нанеслі прадпрыемству матэрыяльную шкоду.

Па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў службовымі асобамі названага сельскагаспадарчага прадпрыемства намеснік генпракурора распачаў крымінальную справу, якая накіраваная начальніку УСК па Гродзенскай вобласці для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0