Бразільскі футбаліст Нэймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сэн-Жэрмен» за 222 мільёны еўра.
Гэта рэкорд у гісторыі футбола — раней самым дарагім трансферам быў француз Поль Пагба, якога летась набыў «Манчэсцер Юнайтэд» за 105 мільёнаў еўра.
Нэймар падпісаў кантракт на 5 гадоў. Ён будзе зарабляць 30 мільёнаў еўра на год, апроч таго, атрымае падпісны бонус памерам ад 20 да 70 мільёнаў еўра.