Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра затрыманне ў Лас-Вегасе, штат Невада (ЗША), 23-гадовага спецыяліста па кібербяспецы Маркуса Хатчынса, вядомага блакаваннем віруса WannaCry ў траўні гэтага года.

Брытанца затрымалі ў Вегасе, куды ён прыбыў на канферэнцыю па бяспецы Black Hat і Def Con. У Нацыянальным цэнтры кібербяспекі заявілі, што ведаюць пра здарэнне, аднак адмовіліся каментаваць дзеянні праваахоўнікаў у тым ліку і, магчыма, ФБР.

СМІ называюць прычынай затрымання распаўсюджванне Хатчынса шкоднаснага ПЗ. Яму інкрымінуюць удзел у распрацоўцы і распаўсюдзе праграмы Kronos, што выкрадаў дадзеныя з банкаўскіх карт і адсочваў аплатныя аперацыі.

Хатчынс спыніў шэсце віруса па свеце выпадкова. Ён заўважыў, што праграма звяртаецца да складанага ў напісанні, але незарэгістраванага дамену. Хлопец зарэгістраваў сайт на сябе і здолеў прыпыніць распаўсюджванне WannaCry. Гэта дапамагло, але ненадоўга. Распрацоўшчыкі перапісалі вірус і прыбралі прывязку да дамену. Усяго за час дзеяння віруса былі заражаныя каля 70 тыс. кампутараў па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0