3 жніўня ў сталічнай кватэры на вуліцы Ландэра гаспадары заўважылі змяю на пліце. На месца выязджалі ратавальнікі, паведамляе прэс-служба МНС.

«Гаспадыня з дачкой раніцай прыйшлі на кухню паснедаць. У раёне пліты яны пачулі дзіўнае шыпенне і заўважылі кончык змяінага хваста. Не на жарт спалохаўшыся, яны выклікалі ратавальнікаў», — кажа афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.

Калі ратавальнікі прыехалі на выклік і пачалі аглядаць кухню, яны выявілі змяю ў адной з фаерак пліты. З дапамогай спецыяльнай прылады яе выцягнулі.

Гэта была гадзюка — адзіны з відаў атрутных змей, якія жывуць у Беларусі. Яе прыйшлося ліквідаваць.

Як гадзюка апынулася на трэцім паверсе ў сталічнай кватэры — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?