Гісторыя з мінчуком, якому касір падчас абмену грошай памылкова выдаў лішнія 900 рублёў, атрымала нечаканы працяг.
Пра здарэнне мінская міліцыя паведаміла раніцай 3 жніўня, а каля 14.30 міліцыянту, які вядзе праверку па дадзеным факце, пазваніў на мабільнік той самы мужчына. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, ён пазнаў сябе на фатаграфіі, размешчанай на адным з сайтаў.
Мужчына патлумачыў, што пасля абмену грошай з'ехаў у камандзіроўку ў Расію, дзе і знаходзіцца цяпер. Пасля вяртання дадому ён паабяцаў прыбыць у Цэнтральнае РУУС Мінска.
Апроч таго, паведамляюць праваахоўнікі, паступалі званкі ад неабыяавых грамадзянаў, якія таксама апазналі мужчыну.