Апошняя яе кніга пра «хлопчыка, які выжыў» выйшла ажно ў 2007 годзе, а папулярнасць Джаан Роўлінг толькі расце, як і яе прыбыткі. Паводле выдання, за 2016 год брытанка зарабіла 95 млн даляраў. Паведамляецца, што дасягнуць такой буйной сумы ёй удалося дзякуючы вяртанню да чароўнага свету. Менавіта п'еса «Гары Потэр і праклятае дзіця» ў сукупнасці з фільмам «Фантастычныя стварэнні», які нядаўна выйшаў, прынеслі ёй першы радок рэйтынгу.

Следам за Роўлінг размясціліся Джэймс Патэрсан (87 млн даляраў), Джэф Кіні (21 млн даляраў), Дэн Браўн (20 млн даляраў), Стывен Кінг (15 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0