Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што падумае над тым, ці балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе, піша ТАСС. Гэта адбылося падчас нарады па ліквідацыі наступстваў лясных пажараў у Бураціі.
Удзельнічаць у выбарах Пуціна заклікаў ветэран вайны ў часе тэлемосту з пасёлкам Чаромушкі, адноўленым пасля лясных пажараў вясны 2017-га. Ветэран дзякаваў Пуціну і заклікаў балатавацца на наступны прэзідэнцкі тэрмін.
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 18 сакавіка 2018 года.





